Приветствуем на нашем блоге. У нас собраны лучшие приколы, шутки, веселые истории, анекдоты, прикольные картинки и приколы квн, шутки из камеди клаб (Comedy club) и шутки наша раша (Наша Russia), интересные и смешные мультфильмы, а также множество прекрасного юмора. Интересные цитаты и фразы, конечно не баш.орг, но все же ))
"Comedy club", по-народному, камеди клаб (комеди клаб) и "Наша Russia" (наша раша) - мега проекты телевизионного канала ТНТ, как заявляли сами основатели проекта, проект задуман, как пост КВН. Собственно, часть резидентов камеди клаба и актеров Нашей Раши составляют бывшие квнщики. У нас собрана коллекция интерессных видео камеди клаба и нашей раши
Квн - клуб веселых и находчивых - так сказать, классика юмора. Уже древний и до сих пор очень интерессный проект АМИКа, Александра Маслякова :)
Также слушаем на юмор фм
Для любителей авто - авто юмор, для сисадминов, программистов и компьютерщиков - компьютерный юмор :)



RoboГОП.Ы На белорусском

RoboГОП. Серыя 1: вяртанне легенды


На маніторы лэптопаў і дэсктопаў выйшаў першы беларускі рымэйк сусветнавядомага серыяла ‘Robocop’ - “RoboГОП”. Перспектыўнае творчае аб’яднанне ‘СТРУКІ’ прапаноўвае нашай увазе прыгоды РабаГОПа на Беларусі. І гэтым разам механізаваны чалавек змагаецца з ворагамі, выконвае спецзаданні, выратоўвае свет…
Як паведамляюць кампетэнтныя крыніцы, у беларускім рымэйку галоўны герой усё ж такі мае чалавечае сэрца і нават здольны на… каханне, што мусіць быць адлюстравана ў некалькіх наступных серыях.
Пакуль у вольным доступе першая серыя - “Вяртанне легенды”.

RoboГОП: Прысвячаецца 10-годдзю інтэрната №10 БДУ (


Не паспела абляцець зямны шар першая частка рымэйкнага серыяла RoboГОП, як стваральнікі беларускага варыянту муві пра робата-чалавека парадавалі гледачоў другой серыяй. Але па прычыне часавай, прасторавай і матывацыйнай абмежаванасці, твор не цягне на паўнавартасную серыю. Таму гэта, як кажа сам рэжысёр CВЕТЛЫ, усяго толькі RoboГОП 1.5. RoboГОП 1.5. Спецвыпуск гэта віншаванне-пародыя-скарга спадара RoboГОПа на цяжкае жыццё ў інтэрнаце. На працягу усяго часу RoboГОП сядзіць за куханным сталом, трымаючы ў руках глазаваны кубачак, і прамаўляе сваю рэч. Нарэшце ўдалося пачуць сапраўдны голас героя. Гэта напалову чалавечая, напалову механічная мова. І як аказалася, у штодзённым жыцці RoboГОП, як і бальшыня беларусаў, карыстаецца самай натуральнай трасянкай! Прамова па форме нагадвае зварот прэзідэнта да грамадзянаў. У гэтым выпадку RoboГОП звяртаецца да саацечаственнікаў і кітайцаў. Іранічны падыход, узнёслая форма і бытавыя прыклады пакідаюць неадназначныя ўражанні. Але тое, што паўсерыя вартая прагляду, дык гэта дакладна.

RoboГОП. Серыя 2: фінансавы крызіс


Ці ведаеце Вы, што фінансавы крызіс - гэта перанос “Белшыны ў “Нігерыю”, падзення каціровак на снег і эміграцыя Джоні Дэпа ў Беларусь? Не? То значыць, што Вы наогул нічога не ведаеце пра фінансавы крызіс. Але ўсё можнна выправіць. Фінансавы крызіс зараз і на Беларусі! Толькі RoboГОП ведае пра прыкметы крызіса і пра медаты эканоміі..

RoboГОП. СПЕЦВЫПУСК: Урокі бясплатнага праезду


RoboГОПisation plz:) Менавіта RoboГОП стаў цвіком чарговага нумару мультэмедыйнага магазіна, ці, як у нас кажуць, часопіса 34, што пабачыў свет на гэтым тыдні. Назва нумара Life Hack, што ў перакладзе з мовы каланізатараў Амерыкі азначае Жыццё чалавека, які выконвае нецяжкую працу [слова Hack перакладзена згодна Новаму ангельска-вялікарускаму слоўніку В.К. Мюллера. Масква, Альта-Прынт, 2006]. Па сутнасці дыск уяўляе сабой метады таннага выжывання ў вялікім горадзе (спіс другарукіх крамаў (second hand), даступных у грамадскіх месцах разетак, ежа, пасля якой хочацца\не хочацца спаць, спосабы бясплатнага праезду у наземным транспарце) і альтэрнатыўныя спосабы баўлення часу (пералік адкрытых дахаў Менску, роварныя дарожкі, кватэрнікі). Усё гэта загорнута ў больш чым прывабную графічную якасна анімаваную абгортку з не менш салодкім відэаначыннем. Што да RoboГОПа, дык ён вучыць чытачоў\гледачоў\карыстальнікаў мультымедыйнага часопіса ездзіць у аўтобусе, не плацячы за праезд. 5 урокаў пададзеныя ва ўжо звыклай для выдаўцоў форме кароткіх відэа-ролікаў якасці фоцік Кэнан з тлумачыльнымі субтытрамі. Варта заўважыць, што ўрокі Robo стаяць першымі сярод астатніх на дыску, што пацвярджае прызнанне арыгінальнасці персанажу стваральнікамі

RoboГОП.Ы На белорусском

Рубрики: Видео и мульты | автор приколы и шутки udaffa.net

Смешные цитаты День рождения Л.Н. Толстого. - Гарик Мартиросян

Постоянные ссылки

При копировании ссылка на Удава.НЕТ обязательна

URI

Html (ЖЖ)

BB-код (Для форумов)

RSS лента комментариев этой записи. TrackBack URI.

Оставить комментарий

Друзья

Рубрики:


Поиск:

Архив:

Мета: